Спадчына: Макарук Міхаіл Маркавіч
Серада, 15 Ліпень 2020 13:48
1 жніўня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Маркавіча Макарука (1945), кандыдата ваенных навук, генерал-маёра авіяцыі, ваеннага лётчыка-інструктара 1-га класа
Міхаіл Маркавіч Макарук нарадзіўся 1 жніўня 1945 г. у вёсцы Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Стрыгаўскай сярэдняй школы вырашыў паступаць у Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў старшым піянерважатым у Рынкаўскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна. Юнак валодаў добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, захапляўся мадэліраваннем, разьбой па дрэве, любіў спорт.